Кароль Навроцкі: Там, дзе б'юць маскаля, там Польшча дапамагае
- 7.08.2026, 17:43
Кіеў можа разлічваць на дапамогу Варшавы.
Прэзідэнт Польшчы Кароль Навроцкі заявіў, што падтрымка Украіны ў вайне супраць Расіі адпавядае стратэгічным інтарэсам Варшавы.
Пра гэта паведамляе RMF24.
Ён падкрэсліў, што Польшча зацікаўленая ў тым, каб Украіна здолела справіцца з Расіяй, таму Кіеў можа разлічваць на дапамогу Варшавы ў гэтым пытанні.
«У гэтым пытанні яны заўсёды могуць разлічваць на нашу дапамогу, бо там, дзе б'юць маскаля, там Польшча дапамагае, нават калі яна не бярэ непасрэднага ўдзелу ў гэтай вайне. Гэта стратэгічны інтарэс Польшчы», — адзначыў Навроцкі.
«У нашых інтарэсах, каб украінцы ваявалі як мага даўжэй і як мага больш эфектыўна. Мы з імі, але тут Польшча, тут нашы інтарэсы, і ўсё трэба аналізаваць і падыходзіць да гэтага з годнасцю, партнёрскай адкрытасцю і саюзніцкім разуменнем», — дадаў польскі лідар.