BE RU EN

Украіна можа падтрымаць пазоў Літвы ў Гаазе супраць Лукашэнкі

  • 7.08.2026, 20:07

У Кіеве перасталі вераць беларускаму дыктатару.

Украінскія чыноўнікі абмяркоўваюць магчымасць далучэння да пазову Літвы ў Міжнародны крымінальны суд (МКС) у Гаазе з просьбай расследаваць магчымыя злачынствы супраць чалавечнасці, якія былі здзейснены ў Беларусі. Пра гэта «Белсату» паведаміў пасол па асаблівых даручэннях МЗС Украіны Яраслаў Чарнагор.

«Так, гэтая тэма абмяркоўваецца, бо для Украіны было б вельмі важна выступіць адзіным фронтам супраць рэжыму (Аляксандра) Лукашэнкі», – сказаў Яраслаў Чарнагор.

Літва ў 2024 годзе звярнулася ў МКС, каб там расследавалі магчымыя злачынствы супраць чалавечнасці, учыненыя беларускімі ўладамі. Вясной 2026 года стала вядома, што суд распачаў расследаванне. Ідзецца пра дэпартацыі беларусаў у Літву, што адбыліся з палітычных матываў.

«Вы ведаеце, што ў нас у гэтым годзе ўведзены санкцыі супраць асабіста Лукашэнкі і ягоных сыноў. Я думаю, што астатнія пытанні — гэта хутчэй да прадстаўнікоў праваахоўных структур, да офіса Генеральнага пракурора. Думаю, адказ ад іх будзе ў бліжэйшы час», – сказаў Яраслаў Чарнагор.

Пасол пракаментаваў і адносіны Лукашэнкі з Кіевам. Паводле яго слоў, ва Украіне не надта вераць выбачэнням беларускага дыктатара на адрас Уладзіміра Зяленскага, адпаведна, гэта не выпраўляе адносіны.

Апошнія навіны