Пуцін баіцца лётаць у некаторыя рэгіёны Расіі
- 7.08.2026, 21:12
З-за атак дронаў.
Пасля аднаўлення ў ліпені паездак па рэгіёнах Расіі Пуцін у асноўным выбірае тэрыторыі па-за межамі еўрапейскай часткі краіны. Пра гэта 7 жніўня паведаміла расійскае выданне «Агенцтва».
На наступным тыдні Пуцін плануе наведаць Новасібірск — гэта стане яго пятым рэгіянальным візітам, пры гэтым толькі адна з папярэдніх паездак прыпала на еўрапейскую частку Расіі.
Выняткамі сталі Масква, Санкт-Пецярбург і Валдай, дзе ў Пуціна ёсць рэзідэнцыі, а таксама Казань. Візіт у Казань стаў яго першай паездкай у рэгіёны за 223 дні. Падчас гэтага візіту ў горадзе ўвялі жорсткія меры бяспекі: стягнулі сілавікоў з іншых рэгіёнаў, забаранілі рух на шэрагу вуліц, а жыхароў папярэдзілі пра магчымыя праблемы са сувяззю.
Пасля Казані Пуцін пачаў ездзіць у рэгіёны — Іркуцк, Омск, Краснаярскі край, — якія гэтым летам або увогуле не падвяргаліся атакам украінскіх сіл, або станавіліся іх мэтай вельмі рэдка.
У Омскай вобласці першыя беспілотнікі збілі толькі 6 ліпеня 2026 года — у той жа дзень у Омску ўпершыню з пачатку вайны зачынілі аэрапорт. Акрамя таго, тады ж упершыню пад удар трапіў Омскі нафтаперапрацоўчы завод.
У Іркуцкай вобласці дроны фіксавалі толькі аднойчы з пачатку вайны — у чэрвені 2025 года, калі атаке падвергнуўся аэрадром у межах спецаперацыі СБУ «Павуціна».
У Краснаярскім краі, як адзначае выданне, беспілотнікі не збівалі ні разу з пачатку вайны.