BE RU EN

Заснаваная прэмія Евы Вежнавец

  • 7.08.2026, 21:20

Сярод заснавальнікаў — Святлана Алексіевіч.

Кніжная супольнасць абвясціла прэмію Евы Вежнавец (псеўданім Святланы Курс). «Мы засноўваем яе, каб ушанаваць памяць Евы Вежнавец і падтрымаць беларускіх пісьменніц», — кажуць заснавальнікі.

Прэмія будзе прысуджацца беларускай пісьменніцы. Журы будзе ацэньваць не асобную кнігу, а ўсю творчасць аўтаркі.

Фарміраванне прызавога фонду пачнецца 9 жніўня на кніжным маркеце ў бары Karma Crew. Частка выручкі ад продажу кніг будзе накіраваная ў фонд прэміі. Гэта толькі пачатак — пазней мы адкрыем асобны збор.

Увесь прызавы фонд атрымае лаўрэатка прэміі. Яго памер будзе абвешчаны публічна. Першае ўручэнне прэміі плануецца да канца 2026 года.

Заснавальнікі прэміі: Святлана Алексіевіч, «Медыазона.Беларусь», Асацыяцыя беларускіх выдаўцоў, выдавецтва «Пфляўмбаўм», Інстытут беларускай кнігі, незалежныя беларускія выдавецтвы і фестываль Pradmova.

Пісьменніца Святлана Курс памерла 20 ліпеня. Ёй было 54 гады, у яе было анкалагічнае захворванне. Апошнія гады яна жыла ў Польшчы.

Апошнія навіны