BE RU EN

У Германіі над базай Бундэсвера заўважылі невядомыя беспілотнікі

  • 7.08.2026, 22:10

Зафіксавана шэсць пралётаў.

У Германіі ў ноч на 7 жніўня ў горадзе Мехерніх на паўднёвы захад ад Бона заўважылі два падазроныя беспілотнікі, якія праляталі над базай узброеных сіл краіны (Бундэсвер). Пра гэта паведамілі выданні WDR, NDR і Süddeutsche Zeitung са спасылкай на справаздачу паліцыі.

Беспілотнікі заўважыла ахова базы, пасля туды прыехалі супрацоўнікі паліцыі акругі Эўскірхен. Яны зафіксавалі шэсць пралётаў беспілотнікаў над базай. Адзін з дронаў зрабіў некалькі кругаў над паліцэйскімі.

Па папярэдніх даных, над базай праляталі беспілотнікі тыпу Fly-380 VTOL, далёкасць палёту якіх можа дасягаць 400 кіламетраў. Дроны такога тыпу могуць развіваць хуткасць да 150 кіламетраў на гадзіну.

Прадстаўнік аператыўнага камандавання Бундэсвера на запыт журналістаў пацвердзіў, што над базай выяўленыя беспілотнікі.

Deutsche Welle піша, што база ў Мехерніху — ключавая для лагістыкі Германіі. У абароненым падземным збудаванні на глыбіні 130 метраў знаходзіцца склад матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння. Там захоўваюцца абсталяванне і запасныя часткі для ваеннай тэхнікі. На гэтай базе таксама працуюць спецыялісты Бундэсвера, якія адказваюць за тэхабслугоўванне і рамонт амерыканскіх зенітных ракетных комплексаў Patriot.

Апошнія навіны