BE RU EN

СМІ: Сын зімбабвійскага дыктатара лячыцца ў Беларусі

  • 7.08.2026, 22:45

Ён прыстрасціўся да наркотыкаў.

Келсі Тадзіва Тафірэнійка, другая жонка Колінза Мнангагвы — сына-блізнюка дыктатара Зімбабвэ Эмерсана Мнангагвы, — паўстала перад судам у сераду па абвінавачанні ў незаконным абароце небяспечных наркатычных рэчываў, паведамляе zimlive.com.

Выданне адзначае, што Колінз Мнангагва нядаўна быў накіраваны на рэабілітацыю ў Беларусь пасля таго, як, паводле звестак крыніц, ён прыстрасціўся да наркотыкаў, якімі, як сцвярджае сям'я, яго забяспечвала Тафірэнійка.

Яе таксама абвінавачваюць у тым, што яна прысвойвала сабе грошы Колінза, пакуль ён знаходзіўся пад уздзеяннем наркотыкаў, і на іх купляла некалькі дамоў у Харарэ.

Заўважым, у красавіку 2023 года жонка дыктатара Зімбабвэ Аксілія Мнангагва наведала Беларусь з афіцыйным візітам. Мэта паездкі — азнаямленне з сістэмай аховы здароўя, фармацэўтыкай і правядзенне перамоваў з кіраўніцтвам краіны, уключна з сустрэчай з Аляксандрам Лукашэнкам.

Апошнія навіны