Ядзерны выбух у Падмаскоўі
- Аляксандр Невзораў
- 8.08.2026, 13:45
Пачалася загадкавая мітусня чэкістаў і крэмлёўцаў, якім раптам спатрэбілася пакінуць горад.
Шырока разыходзяцца па інтэрнэце паведамленні пра ядзерны выбух у Падмаскоўі.
Ніякіх гарантый, што ўсё гэта праўда, няма. Падкрэсліваю — няма.
Яны разыходзяцца толькі таму, што прыйшло разуменне непазбежнасці такога бонусу пуцінізму.
Праўда, ёсць факт нейкага, усімі зафіксаванага пякельнага выбуху і загадкавая мітусня чэкістаў і крэмлёўцаў, якім раптам усім спатрэбілася пакінуць горад.
Згодна з надзвычай хісткай інфармацыяй — рванула. Фармулёўка непрыемная і шматзначная: «Некантралюемая рэакцыя спецметалаў».
МНС усё адмаўляе, крэмлёўскія прапагандысты актыўна распаўсюджваюць інфармацыю пра самалёт, што пралятаў, выкід на ЦЭЦ і «прыродныя з’явы» — навальніцу.
Ведаючы ўзровень расійскіх рукажопаў — сапраўды, у вобласці цалкам магло шарахнуць нешта ядзернае.
Мінабароны пахмурна, але разгублена маўчыць.
Вядома, расійскі бок будзе ўтойваць да апошняга.
Асаблівай панікі, праўда, не назіраецца, хоць усе «спецы» сцвярджаюць, што зона «непрыемных наступстваў разгортаецца на 30–80 км ад месца выбуху».
Праўда, савецкай сістэме, пачварамістым дзіцем якой з’яўляецца пуцінізм, чарнобыльскі жах удавалася хаваць амаль тыдзень.
Паўтараю, ніякіх зразумелых тлумачэнняў пакуль няма.
Цалкам магчыма, што Немезідзе надакучыла вычакваць момант, і яна шарахнула тым, што трапіла пад руку.
Дарэчы, зусім недалёка ад Масквы ёсць па чым шарахнуць.
Але пацвярджанняў — аўтарытэтных і зразумелых, паўтараю, няма.
Аляксандр Невзораў, «Тэлеграм»