Выбухі ў Белгарадзе: беспілотнікі атакавалі будынак ФСБ і ЦЭЦ
- 9.08.2026, 12:19
Атака стала адной з самых масіраваных за апошні час.
У ноч на 9 жніўня расійскі горад Белгарад апынуўся пад масіраваным ударам украінскіх БПЛА.
Праца расійскай СПА прывяла да падзення абломкаў на жылыя раёны горада. У дэталях разбіраўся Dialog.UA.
Мэтамі атакі сталі Белгарадская ЦЭЦ, а таксама абласное ўпраўленне ФСБ Расіі. Менавіта побач з гэтымі аб’ектамі зафіксаваныя найбольш сур’ёзныя пашкоджанні.
Жыхары адзначалі вельмі актыўную працу СПА. Беспілотнікі збівалі проста над горадам з дапамогай стралковай зброі. У выніку падзення абломкаў БПЛА пашкоджаны гандлёвы цэнтр «Аўтаград» і некалькі будынкаў.