BE RU EN

Частка акупаванага Крыма засталася без вады і святла

  • 9.08.2026, 14:43

Сітуацыя ўскладняецца анамальна спякотным надвор'ем.

Дзясяткі населеных пунктаў у акупаваным Крыме засталіся без вады. Таксама на паўвостраве ўзнік дэфіцыт электраэнергіі, паведамляе «Фокус».

Поўная або частковая адсутнасць водазабеспячэння назіраецца ў буйных гарадах часова акупаванага Крыма, у прыватнасці ў Сімферопалі, Феадосіі, Керчы. Пра гэта паведаміла акупацыйнае расійскае прадпрыемства «Вада Крыма».

Адзначаецца, што ў сувязі з аварыйна-рамонтнымі працамі на сетках вада не будзе падавацца па меншай меры ў 40 населеных пунктах.

Акрамя таго, у Крыме захоўваюцца абмежаванні на падачу электраэнергіі. Пашкоджанні энергааб'ектаў і магістральных электрасетак не дазваляюць забяспечыць стабільную падачу электраэнергіі ў шэрагу населеных пунктаў, паведамляюць прапагандысцкія каналы са спасылкай на «Крымэнерга».

Падкрэсліваецца, што рамонтныя працы ўскладняюцца анамальна спякотным надвор'ем.

Нагадаем, напрыканцы ліпеня стала вядома, што у Крыме доўгі час няма святла і назіраюцца перабоі з пітной вадой. Пры гэтым жыхары паўночнай часткі паўвострава пераязджаюць у цэнтральную частку паўвострава, дзе сітуацыя з электрычнасцю і вадой крыху лепшая, а расіяне, якія раней скуплялі нерухомасць у Крыме, пачынаюць ад яе пазбаўляцца па больш нізкай цане.

Апошнія навіны