На Нарачы перавярнуўся катамаран з пасажырамі за 800 метраў ад берага
- 9.08.2026, 14:55
Мужчыну і жанчыну выратавалі.
На возеры Нарач выратавалі мужчыну і жанчыну, якія апынуліся ў вадзе пасля таго, як іх катамаран перавярнуўся прыкладна за 800 метраў ад берага. Абодва былі ў ратавальных камізэльках, медыцынская дапамога ім не спатрэбілася, паведамілі ў АСВОД.
Інцыдэнт адбыўся 8 жніўня каля 19:45. Перавернуты дагары дном катамаран заўважыла вахтавая служба выратавальнай станцыі «Нарач».
На месца накіраваўся дзяжурны экіпаж — матарыст-рулевы, вадалаз і матрос-выратавальнік.
Выратавальнікі паднялі з вады мужчыну 1987 года нараджэння і жанчыну 1990 года нараджэння, пасля чаго даставілі іх на бераг.
Абодва знаходзіліся ў ратавальных камізэльках і не пацярпелі.