BE RU EN

МЗС Украіны: Беларусы паказалі сваю волю да перамен

  • 9.08.2026, 15:58

Кіеў выразна адрознівае беларускі народ і рэжым Лукашэнкі.

Кіраўнік МЗС Украіны Андрэй Сыбіга у шостую гадавіну пратэстаў у Беларусі заявіў, што Кіеў цэніць беларусаў, якія падтрымалі яго краіну і выступілі супраць расійскай агрэсіі:

У публікацыі ў сацсетцы X ён напісаў: «Шэсць гадоў таму, 9 жніўня, беларусы ясна прадэманстравалі сваю волю да дэмакратычных перамен і сваё права самастойна вызначаць будучыню ўласнай краіны. Іх выбар быў сустрэты рэпрэсіямі. Аднак гады ціску, зняволенняў і вымушанай эміграцыі не сцерлі імкнення беларусаў да свабоды, дэмакратыі і суверэнітэту.

Украіна выразна адрознівае беларускі народ і рэжым Лукашэнкі, які нясе адказнасць за садзейнічанне агрэсіўнай вайне Расіі супраць Украіны. Мы цэнім многіх беларусаў, якія падтрымалі Украіну і выступілі супраць расійскай агрэсіі».

Мы спадзяёмся, што калі-небудзь Беларусь стане свабоднай, незалежнай, дэмакратычнай і еўрапейскай краінай, дзе яе народ, а не Масква, будзе вызначаць будучыню краіны. Такая Беларусь узмацніла б бяспеку ўсяго нашага рэгіёна.

Раней Зяленскі раскрыў, як Лукашэнка дапамагае Пуціну ваяваць супраць Украіны.

Апошнія навіны