У Малдове ўзарваўся невядомы беспілотнік
- 9.08.2026, 16:39
Выбух прагрымеў у вёсцы.
У раёне вёскі Крокмаз раёна Штэфан-Водэ Малдовы адбыўся выбух і загарэлася расліннасць, піша мясцовае выданне NewsMaker. Паліцыя выявіла на месцы здарэння фрагменты баявога беспілотніка.
Пацярпелых у выніку выбуху і наступнага пажару няма.
Пакуль не паведамляецца, якой краіне належаў дрон, што ўзарваўся.
Заўважым, што сёння Расія масава атакавала Адэсу.