BE RU EN

Відэафакт: жыхарка Масквы прыніжае таксіста-мігранта

  • 10.09.2026, 11:27

Пасажырка патрабавала ад кіроўцы прад’явіць ёй дакументы і абразліва выказвалася пра яго нацыянальнасць.

У сеціве з’явіўся відэазапіс з салона маскоўскага таксі, які наглядна дэманструе ўзровень бытавога нацызму, ксенафобіі і шавінізму ў сталіцы РФ.

Як паведамляе Цензор.НЕТ, жыхарка Масквы прыніжала і абражала кіроўцу таксі — выхадца з азіяцкай краіны.

Пасажырка патрабавала ад таксіста прад’явіць ёй дакументы, абразліва выказвалася пра яго нацыянальнасць і прыніжала мужчыну.

«Зусім абнаглелі! Панаехалі, смярдзюкі! Пакажы дакументы! Заўтра паедзеш у свой аул», — заявіла кіроўцу жыхарка расійскай сталіцы.

Апошнія навіны