Мінчукі выбудаваліся ў вялікую чаргу
- 10.09.2026, 12:56
На гэты раз — па кватэры.
Сёння з самай раніцы ля офіса продажаў «Паўночнага берага» на вуліцы Свярдлова зноў заўважылі ўражлівую чаргу. Як паведамляе тэлеграм-канал «Літоўская пра жыллё», ля дзвярэй сабралася каля 40–45 чалавек, якія жадаюць як мага хутчэй набыць квадратныя метры ў першым доме новага квартала.
Пад новую забудову адвялі 12 гектараў (трэцю тэрыторыі абяцаюць пакінуць зялёнай), а сам жылы масіў размесціцца літаральна па суседстве з Лэйксайд-Паркам.
Усяго ў квартале плануюць узвесці 7 шматкватэрных дамоў, 75 віллаў, а таксама прагулачны бульвар даўжынёй 700 метраў са спартыўнымі зонамі і пляцоўкамі для стрытбола. Першым лотам, за якім і выбудаваліся мінчукі, стаў маналітны дом «Бэйлін 1» з пераменнай павярховасцю (7–9 паверхаў), чатырма лобі і камерцыйнымі памяшканнямі на першым паверсе. Кватэры тут прапануюць плошчай ад 43 да 125 квадратных метраў, пры гэтым для кожнага ўладальніка прадугледжаная асобная кладоўка.
Стартавы кошт квадратнага метра ў новым доме — 4600 рублёў (каля 1285 еўра ў эквіваленце).