BE RU EN

Урачам хочуць павялічыць тэрмін адпрацоўкі на дзяржаву да сямі гадоў

  • 10.09.2026, 14:26

Цяпер мінімальны неабходны стаж складае тры гады.

Беларускія ўрачы змогуць пачаць працу ў прыватных медцэнтрах толькі пасля сямі гадоў працы ў дзяржаўнай установе. Такую прапанову агучыў міністр эканомікі на нарадзе ў Лукашэнкі.

Цяпер мінімальны неабходны стаж складае тры гады.

Гэтая прапанова не спадабалася Лукашэнку. З аднаго боку, ён незадаволены тым, што «дзяржаўныя арганізацыі становяцца трамплінам для прыватнага бізнесу». А з другога — не разумее, «як прапанаваныя меры дазволяць узмацніць кадравыя рэзервы дзяржаўных устаноў аховы здароўя».

Таксама Лукашэнка зацікавіўся цэнамі ў медыцынскай сферы: «Мы заўсёды кажам: «Вось, давайце роўныя ўмовы і іншае». А ці роўныя ўмовы? Напэўна, тут таксама нешта ўпіраецца ў цэнаўтварэнне, у цану».

Раней дыктатар выказваўся пра дэфіцыт медыкаў. 5 красавіка Лукашэнка заклікаў медыкаў «менш наракаць і больш працаваць».

Апошнія навіны