BE RU EN

Блогер знайшоў пад Баранавічамі «кіпячую» крыніцу

  • 10.09.2026, 15:20

Пры гэтым тэмпература вады — каля 9°C.

Блогер vse_kak_est_26 выявіў у Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці незвычайную крыніцу і апублікаваў яе фота ў Threads.

«Людзі, вы ведалі, што ў Беларусі ёсць крыніца, якая «кіпіць»? — піша ён. — У народзе яе называюць «Кіпяток», але насамрэч гэта крыніца Ясенец у Баранавіцкім раёне.

Вада б'е з дна з такой сілай, што пясок пастаянна бурліць! Пры гэтым тэмпература тут пастаянна нізкая — каля +9 °C. Атмасфера і фота тут проста агонь. Для трыпа на выхадныя самае тое».

Аўтар допісу ўказаў каардынаты незвычайнага месца: 53.35469, 26.05344.

Карыстальнікі распавялі, што падобныя крыніцы ёсць і ў іншых раёнах Беларусі. Сайт Charter97.org прыводзіць некаторыя каментары:

— Ёсць яшчэ Кіпячка паблізу Талькі.

— Вельмі падобнае ёсць, па дарозе да вёскі Тартакі.

— Такіх крыніц у Беларусі шмат. Адна з самых вялікіх (другая па велічыні) — на Блакітных азёрах, Большой Болтикский.

Апошнія навіны