BE RU EN

Названы пяць найлепшых прадуктаў для здароўя мозгу

  • 10.09.2026, 16:03

Дыетолагі раяць рэгулярна ўключаць іх у рацыён.

З узростам харчаванне адыгрывае ўсё больш значную ролю ў агульным стане здароўя і працы мозгу. На думку дыетолагаў, пэўныя прадукты пры рэгулярным ужыванні здольныя істотна паляпшаць мысленчыя працэсы і падтрымліваць кагнітыўныя функцыі, піша ТСН.

Чарніцы — сапраўдны суперфуд для мозгу. Гэта ягада багатая на антыаксіданты, якія абараняюць нейроны ад разбуральнага ўздзеяння свабодных радыкалаў. Даследаванні паказваюць, што чарніцы паляпшаюць памяць, кагнітыўныя здольнасці і нават спрыяюць добраму настрою. Дадаткова яна з’яўляецца крыніцай вітаміну C, які падтрымлівае імунную сістэму.

Ласось — адзін з найлепшых пастаўшчыкоў амега-3 тлустых кіслот, неабходных для нармальнай працы мозгу. Гэтыя карысныя тлушчы ўмацоўваюць нейронныя сувязі і зніжаюць рызыку ўзроставых кагнітыўных парушэнняў, уключаючы хваробу Альцгеймера. Акрамя таго, ласось утрымлівае бялок і вітамін D, якія адыгрываюць важную ролю ў функцыянаванні арганізма.

Арэхі і семечкі — скарбніца карысных тлушчаў, антыаксідантаў, магнію і вітаміну E, якія спрыяюць паляпшэнню памяці і абараняюць мозг ад узроставых змяненняў. Асаблівую ўвагу варта звярнуць на грэцкія арэхі — яны лідзіруюць сярод арэхаў па ўтрыманні амега-3, спрыяючы падтрыманню высокай разумовай актыўнасці.

Цёмны шакалад — не толькі смачны, але і карысны ласунак для мозгу. У ягоным складзе прысутнічаюць флаваноіды, антыаксіданты і кафеін, якія паляпшаюць канцэнтрацыю, стымулююць паток крыві ў мозгу і спрыяюць павышэнню кагнітыўных функцый. Галоўнае — выбіраць шакалад з высокім утрыманнем какава.

Авакада — крыніца вітаміну K і фалата, якія дапамагаюць прадухіляць утварэнне трамбоў у сасудах мозгу, зніжаючы рызыку інсульту. Акрамя таго, гэты фрукт утрымлівае вітаміны групы B і C, якія неабходна штодня атрымліваць з ежы, а таксама мананенасычаныя тлушчы, што падтрымліваюць працу мозгу. Даследаванні паказваюць, што ў людзей, якія рэгулярна ўжываюць авакада, вышэй узровень нейратрафічнага фактару мозгу (BDNF) — бялка, які паляпшае памяць і абараняе нейроны ад узроставых змяненняў.

Дадаючы гэтыя прадукты ў рацыён, можна не толькі падтрымліваць вострасць розуму, але і падаўжаць маладосць мозгу, зніжаючы рызыкі кагнітыўнага спаду.

Апошнія навіны