BE RU EN

Украінскія дроны разбамбілі НПЗ і хаб Ozon у Саратаве

  • 11.09.2026, 7:30

Нанеслі 16 удараў.

У ноч на пятніцу, 11 верасня, украінскія беспілотнікі нанеслі ўдар па стратэгічных аб’ектах у Саратаўскай вобласці Расіі. Паводле даных маніторынгавых OSINT-каналаў, асноўнай мэтай атакі стаў Саратаўскі нафтаперапрацоўчы завод.

Трывогу аб магчымай атацы БпЛА ў рэгіёне абвясцілі каля 02:00 па мінскім часе — у месцах верагоднай пагрозы ўключыліся сістэмы апавяшчэння. Судзячы па публікацыях у сацсетках, галоўны ўдар гэтай ноччу прыйшоўся менавіта па Саратаву: відавочцы паведамлялі пра выбухі і наступныя пажары на тэрыторыі НПЗ. Маніторынгавы канал Astra налічыў ужо не менш як 16 атак беспілотнікаў на гэтае прадпрыемства.

Губернатар Саратаўскай вобласці Раман Бусаргін пацвердзіў пашкоджанне інфраструктуры ў выніку атакі, але не ўдакладніў, пра якія менавіта аб’екты ідзе гаворка.

Акрамя НПЗ, у тую ж ноч пажар успыхнуў на лагістычным хабе кампаніі Ozon у Саратаве.

Саратаўскі НПЗ, які ўваходзіць у структуру «Раснафты», здольны перапрацоўваць у нафтапрадукты каля 5–7 млн тон сырой нафты ў год. Прадпрыемства забяспечвае палівам расійскую армію і іншыя стратэгічныя аб’екты, што робіць яго законнай мішэнню для Сіл абароны Украіны. Завод ужо неаднаразова падвяргаўся атакам дронаў.

Апошнія навіны