Сабаленка выйшла ў фінал US Open
- 11.09.2026, 8:03
У фінале беларускую тэнісістку чакае Алена Рыбакіна.
Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка выйшла ў фінал US Open. У паўфінале Арына перамагла трэцю ракетку свету, амерыканку Джэсіку Пегулу.
Сустрэча скончылася з лікам 7:5, 6:2. Матч доўжыўся 1 гадзіну 20 хвілін.
За ўсю гульню Сабаленка зрабіла сем эйсаў, дапусціла тры падвойныя памылкі і рэалізавала тры брэйк-пойнты з васьмі магчымасцяў.
На рахунку яе суперніцы чатыры эйсы, ніводнай падвойнай памылкі і ніводнага рэалізаванага брэйк-пойнта.
У фінале беларускую тэнісістку чакае Алена Рыбакіна з Казахстана.