BE RU EN

У Польшчы абвясцілі пра стварэнне ўласнага Starlink

  • 11.09.2026, 22:54

Да канца года Варшава будзе мець дзевяць спадарожнікаў для назірання за Зямлёй.

Прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск паведаміў пра намер стварыць польскі аналаг спадарожнікавай сістэмы сувязі Starlink, піша Onet.

«Гэта выклік, мара, але гэта не фантазія. Мы сказалі сабе, што вынікам гэтага працэсу, які пачаўся сёння, можа стаць і стане польскі Starlink», — заявіў Туск.

Ён паведаміў, што да канца года Варшава будзе мець дзевяць спадарожнікаў для назірання за Зямлёй. Паводле яго слоў, Польшча з’яўляецца «значным партнёрам у касмічнай сферы», а ў Еўропе краіна становіцца «вядучай дзяржавай». Палітык таксама адзначыў, што кожны, хто ўважліва сочыць за расійска-ўкраінскай вайной, ведае, наколькі вялікае значэнне мае сувязь.

«Бяспека Польшчы і Еўропы не можа залежаць ад волі аднаго чалавека. А без уласнай спадарожнікавай сувязі нельга казаць пра поўную бяспеку», — дадаў Туск.

Апошнія навіны