BE RU EN

Лукашэнка вырашыў звольніць кіраўніка міліцыі Віцебскай вобласці

  • 14.09.2026, 18:09

Указ дыктатар падпісаў сёння.

Палкоўнік міліцыі Максім Субота вызвалены ад пасады начальніка УУС Віцебскага аблвыканкама. Адпаведны ўказ 14 верасня падпісаў Лукашэнка.

Максім Субота пачынаў службу ў 1996 годзе на пасадзе аперупаўнаважанага аддзялення крымінальнага вышуку аддзела ўнутраных спраў Кобрынскага райвыканкама. У верасні 2010 года ён узначаліў Кобрынскі РАУС, а праз пяць гадоў кіраваў упраўленнем крымінальнага вышуку крымінальнай міліцыі УУС Брэсцкага аблвыканкама.

З мая 2020 года Максім Субота займаў пасаду намесніка начальніка УУС Брэсцкага аблвыканкама. У красавіку 2025 года яго прызначылі на пасаду кіраўніка УУС Віцебскага аблвыканкама.

Апошнія навіны