BE RU EN

Польшча рыхтуе адказ на правакацыі Расіі

  • 14.09.2026, 20:58

Пра гэта заявіў міністр замежных спраў Польшчы.

Міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі прызнаў, што Польшча плануе ўсё лепш рыхтавацца да правакацый з боку Расіі, паведамляе Onet.

Пасля расійскіх атак дронаў паблізу мяжы з Польшчай прэм’ер-міністр Дональд Туск паведаміў пра скліканне нарады з міністрамі, камандырамі ўзброеных сіл і прадстаўнікамі спецслужбаў.

- Гэта была вельмі грунтоўная, сур’ёзная сустрэча, бо мы бачым, што Расія эскалуе сітуацыю, і польская дзяржава дасць на гэта сур’ёзны адказ, які ўмацуе нашу бяспеку, – паведаміў міністр, распавядаючы пра сустрэчу.

Як ён дадаў, пра дэталі казаць яшчэ рана, аднак ідзе гаворка пра абарону насельніцтва і змены ў заканадаўстве.

«Мы знаходзімся ў «шэрай зоне» крызіснай сітуацыі, нам трэба гэта ўдакладніць. Мы дамовіліся, што неўзабаве з’явяцца планы розных дзеянняў», – сказаў міністр.

Радаслава Сікорскага таксама спыталі, ці, на яго думку, будуць паўтарацца такія атакі, як нядаўнія каля мяжы з Польшчай. «Баюся, што так, бо Расія ўяўляе, што такім чынам нас запалохае. І, вядома, калі яе чуюць, гэта ўмацоўвае яе ў гэтым перакананні. Але яна памыляецца», – заявіў ён.

Апошнія навіны