BE RU EN

Папа Леў XIV прызначыў новага кіраўніка для беларускіх грэка-каталікоў

  • 14.09.2026, 21:50

Ім стаў беларус.

Папа Леў XIV прызначыў новага апостальскага адміністратара для грэка-католікаў Беларусі (фактычна кіраўніка Беларускай грэка-каталіцкай царквы), паведамляе «Хрысціянская візія».

14 верасня Пап Леў XIV прыняў прашэнне аб адстаўцы архімандрыта Сяргея Гаека, пададзенае ім у сувязі з дасягненнем паважнага веку. Архімандрыт Гаек узначальваў Апостальскую адміністратуру для грэка-каталікаў у Беларусі з 1994 года. Айцец Аляксандр Надсан, у сваю чаргу, быў кіраўніком грэка-каталікаў на эміграцыі.

Сяргей Гаек быў палякам паводле паходжання, ён нарадзіўся ў 1949 годзе ў Лышкавіцах Лодзінскага ваяводства.

Новым апостальскім адміністратарам гэтай царкоўнай структуры Папа прызначыў беларуса, айца Лявонція Тумоўскага.

Лявонцій (у свеце Аляксандр) Тумоўскі нарадзіўся 9 ліпеня 1973 года ў Полацку, дзе скончыў школу. Вучыўся ва Украінскім каталіцкім універсітэце. З 2003 года быў настаяцелем Барысаглебскага манастыра ў Полацку і пробашчам парафіі святамучаніка Язафата Кунцэвіча. У 2006 годзе быў прызначаны протапрэсвітарам Усходняга протапрэзбітэрата Беларускай грэка-каталіцкай царквы.

Апошнія навіны