BE RU EN

У Ваўкавыску адкрываецца новы пункт навучання пры Саюзе палякаў Беларусі

  • 14.09.2026, 22:09

Пра гэта паведаміў Анджэй Пачобут.

У Ваўкавыску 15 верасня адкрыецца новы пункт навучання пры Саюзе палякаў Беларусі, паведаміў экс-палітвязень Анджэй Пачобут.

«Старшыня аддзялення СПБ Ежы Чупрэта асабіста паказаў мне месца, дзе з заўтрашняга дня дзеці змогуць вучыцца роднай мове. Ваўкавыск для нас — месца стратэгічнае, у 2022 годзе тут зрусіфікавалі польскую школу», — напісаў Пачобут у сацыяльнай сетцы X.

Нагадаем, што заўтра Анджэй Пачобут плануе вярнуцца з Беларусі ў Польшчу.

Апошнія навіны