За зняцце 10 рублёў у банкамаце з гамяльчаніна ўзялі камісію ў 5 рублёў
- 15.09.2026, 11:43
Чаму?
Гамяльчанін dima_gorodkov распавёў у Threads пра тое, што камісія за зняцце 10 рублёў у банкамаце «Белінвестбанка» склала 50% ад сумы.
«Трэба было сёння зранку тэрмінова зняць 10 рублёў для садка з карткі, — піша ён. — Картка «Беларусбанка». Банкамат побач быў «Белінвестбанка». У выніку за гэтую дзясятку ўзялі камісію ў пяць рублёў. Неяк нават непрыстойна».
Карыстальнікі расказалі пра падобныя прыклады з банкаматамі іншых банкаў. Сайт Charter97.org прыводзіць некаторыя каментары:
- Памятаю, быў у мяне выпадак. На рынку прымалі наяўныя. Мне не хапала пяці рублёў. Я пайшла зняць у бліжэйшым банкамаце. У мяне быў «БелВЭБ». Банкаматав гэтага банка і партнёраў у цэлым па горадзе было мала. Таму зняла проста ў найбліжэйшым. Дык вось, зняла я пяць рублёў, а камісію знялі шэсць рублёў, больш за суму, якую я зняла.
- Тэлефануе мне сваячка, а я збіралася ў вёску, кажа: я табе скіну грошы, маёй маці перадай. Скінула мне 2500 на «Альфа-Банк», я па дарозе заехала ў банкамат, не памятаю, чый, камісію з мяне знялі 70 рублёў. Нармальна так дапамагла людзям.
- «Альфа-Банк» таксама бярэ 4,50 за такія сумы.