«Горад знік»: мінчукі дзеляцца фота незвычайнай раніцы
- 15.09.2026, 12:51
Сталіцу Беларусі ахінуў моцны туман.
Сённяшняя раніца для мінчукоў выдалася незвычайнай і атмасфернай. Сталіцу Беларусі ахінуў моцны туман.
Жыхары Мінска дзеляцца фота і каментарыямі ў сацсетках. Сайт Charter97.org прыводзіць некаторыя з іх:
- Выглядаю ў акно – горад знік, усё ў тумане.
- Ну і як цяпер на працу ісці?
- Мінск у палоне туману.
- Даўно не было такой атмасфернай раніцы.
Некаторыя мінчукі высунулі здагадку, што прычынай дрэннай бачнасці быў не туман.
«Туман знізу, ад зямлі падымаецца. Гэта не туман. Такое ж было мінулай восенню па ўсім свеце. Усе сацсеткі відэа выкладалі. Гэта хімію распыляюць», - піша superdeutsch_mит_ludmila.