Жыхарка Наваполацка пра пошук працы: атрымала ўжо 16 адмоваў
- 15.09.2026, 13:54
На высокі заробак беларуска не прэтэндавала.
Жыхарка Наваполацка m.illusion_maker распавяла пра пошук працы ў сваім родным горадзе.
«Няўжо ў Наваполацку няма нармальнай працы з графікам 5/2? — піша яна. — Я ўжо атрымала 16 адмоваў, нават не дабраўшыся да сумоўя. І гэта з улікам таго, што мне хапіла б 1200».
Карыстальнікі сацсетак пацвердзілі складаную сітуацыю з працаўладкаваннем у рэгіёнах краіны. Сайт Charter97.org прыводзіць некаторыя каментарыі:
- Тут ні з якім графікам няма нармальнай працы.
- Працавала ў Полацку з графікам 5/2, у шарашкінай канторы з мінімальным заробкам, не ведаю, як я там адсядзела амаль год, але збегла адтуль.
- Гэта вы яшчэ ў Глыбокім не шукалі працу. І кватэру знайсці нерэальна, замкнёнае кола.
- Не перажывайце, не вы адны такія.
- Горад мёртвы. Арганізацый мала.