BE RU EN

У Беларусі забаранілі яшчэ адзін расійскі шакалад

  • 15.09.2026, 15:01

Ужо чацвёрты з пачатку года.

Дзяржаўны камітэт па стандартызацыі (Дзяржстандарт) забараніў з 15 верасня ў Беларусі малочны шакалад расійскай вытворчасці «Мне без сахара».

Гэта ўжо чацвёрты від шакаладу з РФ, які трапіў пад абмежаванні за студзень–верасень 2026 года. Прадукцыю выпускае АТ «Акконд» з Чабаксараў.

Падчас выпрабаванняў спецыялісты выявілі, што масавая доля малочнага тлушчу ў шакаладзе «Мне без сахара» складае 0,9%, хоць для гэтага віду салодкіх вырабаў мінімум — 2,5%.

З-за гэтага, на думку Дзяржстандарта, прадукт нельга ў поўнай меры лічыць малочным шакаладам.

Апошнія навіны