BE RU EN

Анджэй Пачобут вярнуўся з Беларусі ў Польшчу

  • 15.09.2026, 15:13

Былы палітвязень апублікаваў у сацыяльных сетках відэа, запісанае на мяжы.

Экс-палітвязень і журналіст Анджэй Пачобут вярнуўся з Беларусі ў Польшчу, паведаміла газета Wyborcza. Паводле звестак выдання, ён перасек мяжу раніцай 15 верасня ў пункце пропуску «Кузніца». Сам ён апублікаваў у Facebook відэа набліжэння да польскага пункта пропуску.

Пра сваю паездку Пачобут распавядаў у Facebook, выкладваючы фота мясцін, якія ён наведваў.

«У Гродне найбольш бракуе знаёмых, якіх сёння лягчэй сустрэць у Беластоку, Варшаве або Вільнюсе. Раней я ніколі не мог прайсці праз цэнтр і не ўбачыць знаёмага твару. Цяпер гэта паўсядзённасць. Калі я сустрэў на Савецкай плошчы знаёмага, ён глядзеў на мяне як на НЛА. І ў кожнага з маіх знаёмых, з кім я размаўляў у Гродне, было такое ж адчуванне», — напісаў ён у адным з пастоў.

Апошнія навіны