За два тыдні «Хартыя» знішчыла амаль 100 адзінак расійскай тэхнікі
- 15.09.2026, 16:24
Агульная колькасць знішчаных у верасні расійскіх мэтаў вымяраецца тысячамі.
Корпус Нацгвардыі Украіны «Хартыя» падзяліўся інфармацыяй пра тое, як прайшлі першыя два тыдні верасня.
«Восень пачалася пад ударамі «Хартыі», — гаворыцца ў паведамленні ў тэлеграм-канале падраздзялення. — За першую палову верасня колькасць знішчаных расійскіх мэтаў вымяраецца тысячамі».
Знішчана і падаўлена 1881 БПЛА і наземных робатаў. Таксама падраздзяленні ў паласе адказнасці корпуса «Хартыі» знішчылі 204 акупанта, 89 адзінак тэхнікі, 16 адзінак узбраення і 362 варожыя фартыфікацыі.