У турэцкай школе адначасова вучацца 27 пар блізнят
- 15.09.2026, 19:38
Настаўнікі прызнаюцца, што часам блытаюць падобных адзін да аднаго дзяцей.
У сярэдняй школе Makbule Süleyman Alkan у турэцкім Ізміры адначасова вучацца адразу 27 пар блізнят, піша Haber7.
Школа працуе ў раёне Буджа з 2003 года і налічвае каля 1600 вучняў. Сёлета тут вучыцца адна пара блізнят у падрыхтоўчай групе, па чатыры пары — у шостых і сёмых класах, а таксама па дзевяць пар — у пятых і васьмых класах.
Дырэктар школы Хасан Басры Караоглу расказаў, што ўстанове ўжо далі неафіцыйную мянушку «Школа блізнят». Паводле яго, многія бацькі выбіраюць менавіта яе. Настаўнікі прызнаюцца, што спачатку блытаюць падобных адзін да аднаго дзяцей, аднак потым вучацца адрозніваць іх па прычосках, адзенні, характары і здольнасцях.
Самі школьнікі ставяцца да незвычайнай сітуацыі па-рознаму. Некаторыя блізняты кажуць, што ім падабаецца пастаянна мець побач падтрымку, іншыя прызнаюцца, што не любяць, калі навакольныя іх блытаюць.