BE RU EN

Мінскія кардыёлагі правялі ўнікальную аперацыю на сэрцы

  • 16.09.2026, 8:18

67-гадовай пацыентцы ўстанавілі новы клапан унутр старога пратэза.

Лекары мінскага РНПЦ «Кардыялогія» ўпершыню ў Беларусі ўстанавілі новы клапан сэрца 67-гадовай жанчыне ўнутр старога пратэза, усталяванага шмат гадоў таму. Пра гэта расказалі у медцэнтры.

Яшчэ ў 1984 годзе жанчыне зрабілі аперацыю на сэрцы ў Маскве і ўстанавілі спецыяльныя падтрымліваючыя кольцы на два клапаны сэрца — мітральны і трыкуспідальны.

Мінула больш за 40 гадоў, і адно з кольцаў — на трыкуспідальным клапане — выйшла са строю. З-за гэтага сэрца перастала нармальна перапампоўваць кроў, у жанчыны развілася цяжкая сардэчная недастатковасць і моцна падняўся ціск у лёгачнай артэрыі.

З-за надзвычай высокай рызыкі паўторнага кардыяхірургічнага ўмяшання (камарбіднасць, высокі ціск у лёгачнай артэрыі) карэкцыю клапаннай паталогіі правялі рэнтгенэндаваскулярным метадам — то бок праз тонкі пракол у пасудзіне, без паражніннай аперацыі і раскрыцця грудной клеткі.

Апошнія навіны