BE RU EN

Пад Мазырам мог упасці расійскі беспілотнік

  • 16.09.2026, 11:03

Мясцовыя жыхары паведамілі пра ачапленне і наступны выбух.

У тэлеграм-канале «Гомельскай вясны» з'явілася паведамленне пра тое, што яшчэ 12 верасня пад Мазырам мог упасці дрон. Пацверджанай інфармацыі пра здарэнне няма.

Беспілотнік мог упасці «ў раёне каля ракі, дзе размешчаныя лакатары», пад Мазырам, адзначае «Гомельская вясна»: «Паводле слоў мясцовых жыхароў, спачатку выбуху не было. Людзі чулі, як беспілотнік доўгі час тарахцеў падчас палёту, а потым раптам сціх. Пасля гэтага тэрыторыю ўзялі ў ачапленне».

Як распавядаюць мясцовыя, верагодна, там праводзілі размінаванне. Праз некаторы час адбыўся выбух.

Афіцыйнай інфармацыі пра інцыдэнт і яго прычыны пакуль не было.

Нагадаем, 12–13 верасня паветраную прастору Беларусі парушылі як мінімум 10 расійскіх БПЛА.

Апошнія навіны