BE RU EN

Урсула фон дэр Ляйен прапанавала Канадзе асацыяванае сяброўства ў ЕС

  • 16.09.2026, 12:20

Новы механізм павінен дапамагчы хутчэй рэагаваць на пагрозы бяспецы.

Канада можа стаць першай краінай з асацыяваным сяброўствам у Еўрапейскім саюзе, паведамляе CNBC. Пра гэта заявіла старшыня Еўрапейскай камісіі Урсула фон дэр Ляйен падчас штогадовага звароту ў Страсбургу, адзначыўшы гатоўнасць аб’яднання адкрыць дзверы для паўночнаамерыканскай дзяржавы.

Старшыня Еўракамісіі падкрэсліла, што блок з 27 краін мае намер вывесці адносіны з Канадаю на максімальна магчымы ўзровень. Падчас выступлення яна адзначыла неадкладную патрэбу ў пераасэнсаванні партнёрскіх сувязяў. Прысутны на мерапрыемстве Марк Карні раней заяўляў, што Атава надзвычай зацікаўленая ў фармаванні «унікальнага альянсу ў сферы бяспекі і эканомікі» з Еўропай.

Патэнцыйнае збліжэнне з еўрапейскім блокам адбываецца на фоне абвастрэння гандлёвых адносін паміж Канадаю і ЗША. Зараз краіны знаходзяцца ў стане жорсткай гандлёвай вайны, пры гэтым улады Канады паабяцалі адказаць на ўведзеныя прэзідэнтам Дональдам Трампам пошліны цалкам сіметрычнымі эканамічнымі мерамі.

Апошнія навіны