BE RU EN

У беларуса знайшлі самаробны пісталет з лазерным прыцэлам

  • 16.09.2026, 12:33

Ён распавёў, што зрабіў зброю для незвычайнай мэты.

У сельчаніна з Клічаўскага раёна выявілі самаробны пісталет пад малакаліберны патрон. З яго слоў, зброю зрабіў для адстрэлу свіней, паведамляе Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз.

Дома ў 60-гадовага сельчаніна з Клічаўскага раёна супрацоўнікі інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету выявілі 23 патроны і прадмет, падобны да пісталета. Яго накіравалі на экспертызу.

Як высветлілася, малакаліберныя патроны (5,6 мм) прыдатныя для стральбы, як і адназарадны гладкаствольны пісталет, які аказаўся самаробным.

«Сельчанін патлумачыў, што шмат гадоў таму, будучы паляўнічым, патроны купіў, а пісталет вырабіў сам для адстрэлу свіней», — паведамілі ў ГКСЭ.

Судзячы па фота, мужчына прыстасаваў лазер-цацку ў якасці прыцэла — яго відаць на канцы ствала.

Узбуджана крымінальная справа за незаконнае захоўванне агнястрэльнай зброі і боепрыпасаў.

Апошнія навіны