BE RU EN

На волю выйшла актывістка «Еўрапейскай Беларусі» Алена Лазарчык

  • 16.09.2026, 13:19

Рэжым прысудзіў яе да дзевяці з паловай гадоў пазбаўлення волі.

У Беларусі 16 верасня на волю выйшлі яшчэ 25 палітвязняў.

Сярод вызваленых 16 верасня — актывістка грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Алена Лазарчык.

Алене Лазарчык 51 год, яна ўдава актывіста і абаронцы Курапатаў Сяргея Мацкойця (ён памёр у 2023 годзе).

У верасні 2022 года Алену прысудзілі да 8 гадоў калоніі, яе абвінавацілі па артыкулах аб абразе Лукашэнкі (артыкул 368 КК), стварэнні «экстрэмісцкага фармавання» або ўдзеле ў ім (артыкул 361-1 КК), распальванні варожасці (артыкул 130 КК) і грубым парушэнні грамадскага парадку (артыкул 342 КК).

Пазней ёй дадалі яшчэ паўтара года калоніі па артыкуле аб непадпарадкаванні адміністрацыі калоніі (артыкул 411 КК).

Раней спецпасланнік прэзідэнта ЗША Джон Коул па выніках перамоваў у Мінску паведаміў, што ў Беларусі вызваляць 25 чалавек, а Злучаныя Штаты ў адказ здымуць санкцыі з дзвюх беларускіх кампаній.

Апошнія навіны