BE RU EN

На волю выйшаў дырэктар БелаПАН Дзмітрый Навожылаў

  • 16.09.2026, 13:28

Журналіста затрымалі 18 жніўня 2021 года.

Дзмітрый Навожылаў — былы дырэктар інфармацыйнага агенцтва БелаПАН.

Быў затрыманы 18 жніўня 2021 года пасля вобшуку і допыту ў Следчым камітэце. Яму прад’явілі абвінавачанне па ч. 2 арт. 243 КК (ухіленне ад сплаты падаткаў). 18 лістапада 2021 стала вядома, што Дзмітрыя Навожылава і дырэктарку БелаПАН Ірыну Левшыну таксама абвінавацілі ў «стварэнні экстрэмісцкага фармавання».

4 красавіка стала вядома, што крымінальную справу накіравалі ў суд. Дзмітрыя Навожылава абвінавацілі па ч. 1 арт. 361-1 (удзел у экстрэмісцкім фармаванні) і ч. 2 арт. 243 (ухіленне ад сплаты падаткаў і збораў) Крымінальнага кодэкса.

Суд па «справе БелаПАН» пачаўся 6 чэрвеня 2022 г. і працягваўся роўна чатыры месяцы.

6 кастрычніка былі вынесеныя прысуды: журналісту і медыяменеджару Андрэю Аляксандраву прызначылі 14 гадоў калоніі, яго жонцы Ірыне Злобіне — 9 гадоў калоніі, галоўнай рэдактарцы і дырэктарцы «БелаПАНа» Ірыне Левсыне — 4 гады калоніі, былому дырэктару агенцтва Дзмітрыю Навожылаву — 6 гадоў калоніі. Акрамя таго, палітвязням прызначылі буйныя штрафы, у прыватнасці Навожылаву — 700 базавых (22 400 рублёў).

Прысуды вынес суддзя Вячаслаў Тулейка.

У лютым 2023 года Дзмітрыя этапавалі ў ПК № 3 у Віцьбе.

Апошнія навіны