BE RU EN

На волю выйшла адміністратарка тэлеграм-каналаў Яна Пінчук

  • 16.09.2026, 14:25

Дзяўчыну экстрадавалі з Расіі і прысудзілі да 12 гадоў.

Яна Пінчук нарадзілася ў 1997 годзе ў Віцебску. У 2018 годзе яна пераехала ў Маскву. Яна была ўдзельніцай чата «Віцебск 97%». Пры гэтым у Беларусь падчас пратэстаў яна прыязджала толькі на некалькі дзён, каб наведаць маці.

Яну затрымалі 1 лістапада 2021 года і прад’явілі наступныя абвінавачанні:

ч. 3 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — Навучанне або іншая падрыхтоўка асоб да ўдзелу ў масавых беспарадках, альбо фінансаванне гэтай дзейнасці,

арт. 361 Крымінальнага кодэкса — Заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь,

арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса — Стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім,

арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці або розні,

арт. 290-4 Крымінальнага кодэкса — Стварэнне арганізацыі для ажыццяўлення тэрарыстычнай дзейнасці або ўдзел у ёй.

6 чэрвеня 2023 года Яну Пінчук прыгаварылі да 12 гадоў калоніі.

Апошнія навіны