Удзельнікі гурта TORBAND — на свабодзе
- 16.09.2026, 15:13
Яўген Бурло, Дзмітрый Галавач і Андрэй Ярэмчык вывезеныя ў Літву.
Сярод вызваленых 16 верасня беларускіх палітвязняў — музыкі гурта TORBAND, які атрымаў вядомасць падчас пратэстаў 2020 года.
Яўген Бурло, Дзмітрый Галавач і Андрэй Ярэмчык цяпер знаходзяцца на літоўскім памежным пункце пропуску «Medininkai» разам з астатнімі былымі вязнямі рэжыму.
Музыкаў затрымалі 28 кастрычніка 2022 года. Некалькі разоў запар ім прызначалі 15 сутак арышту, а затым перавялі ў СІЗА-3. Падчас знаходжання музыкаў у зняволенні гурт быў прызнаны «экстрэмісцкім фармаваннем».
31 кастрычніка 2023 года ў Гомельскім абласным судзе агучылі прысуд па крымінальных справах супраць удзельнікаў гурта.
Яўгену Бурло прызначылі восем гадоў калоніі, Дзмітрыю Галавачу — дзевяць гадоў калоніі, а Андрэю Ярэмчыку — сем з паловай года калоніі. Усім прызначылі ўзмоцнены рэжым і яшчэ па 100 базавых велічынь штрафу (па 3 700 беларускіх рублёў). Справу разглядалі ў закрытым рэжыме паўтара месяца.