У Вільні сустрэлі вызваленых палітвязняў
- 16.09.2026, 17:19
Першыя імгненні на волі.
Блогер і былы палітвязень Дзмітрый Казлоў, вядомы як «Шэры Кот», прадставіў уласны фотарэпартаж са сустрэчы вызваленых беларускіх палітвязняў у Вільні.
Здымкі, на якіх зафіксаваныя першыя імгненні былых вязняў рэжыму на волі, публікуе тэлеграм-канал «Баста».
На фотаздымках — сустрэча палітвязняў пасля прыбыцця ў літоўскую сталіцу, першыя абдымкі, размовы і эмоцыі людзей, якія толькі што апынуліся на волі.
Нагадаем, 16 верасня ў Беларусі вызвалілі яшчэ 25 палітвязняў. Пра іх выхад на волю паведаміў спецыяльны пасланнік прэзідэнта ЗША Джон Коул пасля перамоваў у Мінску.