BE RU EN

Вялікабрытанія будзе вырабляць рухавікі для дронаў і ракет Украіны далёкага радыуса дзеяння

  • 16.09.2026, 17:59

У вялікіх маштабах і хуткімі тэмпамі.

Урад Вялікабрытаніі абвясціў пра паспяховае прасоўванне праекта па стварэнні сямейства недарагіх серыйных турбарэактыўных рухавікоў, што распрацоўваецца ў межах партнёрства паміж Міністэрствам абароны і стартапам Alloyed, — яны неабходныя Украіне для масіраваных удараў па Расіі крылатымі ракетамі і дронамі. Пра гэта паведамляе ваенны партал Defense Express

Пры гэтым адзначаецца, што патрэбныя недарагія малогагабарытныя турбарэактыўныя рухавікі, над запускам серыйнай вытворчасці якіх паспяхова працуе Вялікабрытанія.

Ідзецца пра мадэлі турбарэактыўных рухавікоў з цягаю ад 30 да 2000 Н, якія спраектаваныя і вырабленыя з выкарыстаннем лічбавых тэхналогій.

У паведамленні адзначаецца, што на распрацоўку аднаго з рухавікоў спатрэбілася ўсяго сем месяцаў — гэта рухавік з цягаю 1100 Н, які ўжо знаходзіцца ў серыйнай вытворчасці. Таксама паведамляецца, што ўжо вырабляецца рухавік з цягаю 300 Н.

Defense Express падкрэслівае, што турбарэактыўны рухавік з цягаю 300 Н цалкам дастатковы для рэактыўнага дрона са ўзлётнай масай у межах 100–150 кг, у залежнасці ад жаданай суадносіны цягі да масы.

Пры гэтым падкрэсліваецца, што рухавік з цягаю 1100 Н — гэта ўжо сродак для крылатых ракет са ўзлётнай масай 500–800 кг.

Апошнія навіны