BE RU EN

Украінскія памежнікі ўбачылі сябе ў камеры расійскага дрона і паспелі пазбегнуць удару

  • 16.09.2026, 20:02

Відэа.

Украінскія памежнікі брыгады «Гарт» падчас дастаўкі правіянту на пазіцыі выявілі варожы дрон з дапамогай партатыўнага дэтэктара.

Як паведамляе Цензор.НЕТ, на экране прылады байцы ўбачылі відэасігнал беспілотніка і заўважылі ў кадры саміх сябе.

Украінскія абаронцы хутка адрэагавалі, спыніліся пад дрэвамі і паспрабавалі збіць варожы дрон стралковым агнём, аднак не трапілі.

У той жа час прамахнуўся і праціўнік – беспілотнік выбухнуў прыблізна ў метры ад аўтамабіля. Пераканаўшыся, што машына не пацярпела, памежнікі працягнулі рух да пазіцый.

Апошнія навіны