BE RU EN

Апазіцыйны левацэнтрысцкі блок перамог на парламенцкіх выбарах у Швецыі

  • 16.09.2026, 21:16

З адрывам у адзін мандат.

На парламенцкіх выбарах у Швецыі перамог апазіцыйны левацэнтрысцкі блок (Сацыял-дэмакратычная рабочая партыя Швецыі, Левая партыя, Партыя аховы навакольнага асяроддзя і Партыя цэнтра). Пра гэта паведамляе SVT пасля апрацоўкі 99,9% галасоў.

Апазіцыйны блок былой прэм’ер-міністаркі Швецыі Магдалены Андэрсан атрымлівае 175 месцаў у 349-месным парламенце. У партый ўладнага права-ліберальнага альянсу прэм’ер-міністра Ульфа Крыстэрсана (Умераная кааліцыйная партыя, «Лібералы», «Хрысціянскія дэмакраты» і «Шведскія дэмакраты») — 174.

Выбары адбыліся 13 верасня. Канчатковая яўка склала 80,4%. Ульф Крыстэрсан займае пасаду прэм’ер-міністра Швецыі з кастрычніка 2022 года.

Апошнія навіны