Зяленскі анансаваў важныя сустрэчы ў ЗША
- 16.09.2026, 23:32
Прэзідэнт Украіны назваў тэмы перамоў.
Украіна рыхтуе сустрэчы з амерыканскімі партнёрамі, якія ўмацуюць пазіцыі краіны ў вайне супраць Расіі.
Пра гэта паведамляе Charter97.org са спасылкай на вячэрні відэазварот прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага у Telegram.
Па словах прэзідэнта, неўзабаве адбудуцца сустрэчы з партнёрамі ў ЗША.
«Мы рыхтуем сустрэчы з нашымі партнёрамі ў Злучаных Штатах Амерыкі. Гэта датычыць і перамоваў, набліжэння міру. Таксама некаторыя іншыя вельмі істотныя пытанні: у прыватнасці, і пра энергетыку, і пра харчовую бяспеку, і пра зброю», — кажа ён.
Зяленскі адзначыў, што будуць новыя пакеты падтрымкі для Украіны, у прыватнасці тыя, што датычацца супрацьпаветранай абароны.
Прэзідэнт таксама паведаміў пра падрыхтоўку да пашырэння антыбалістычнай кааліцыі.
«Задача нязменная — на гэты год падрыхтаваць вынік, які можна выпрабаваць. Патрэбная сістэма, сістэма эфектыўная, і каб яна была дастаткова маштабнай і, пажадана, танней, чым сёння ў свеце», — паведаміў Зяленскі.
Па яго словах, супрацоўніцтва з вытворцамі і дзяржавамі працягваецца даволі прадуктыўна.
«Я хачу падзякаваць усім, хто нам дапамагае. Цяпер перш за ўсё — гэта моцныя кампаніі Еўропы, якія здольныя ўнесці рэальны ўклад у антыбалістыку ў нашай праграме Freya», — рэзюмаваў ён.