Беларускія банкі ўзмацняюць «санкцыі» супраць расійскага рубля
- 17.09.2026, 10:09
«Альфа-Банк» павысіў камісію за прыём наяўнай валюты РФ у тры разы.
«Альфа-Банк» падняў камісію за прыём наяўных расійскіх рублёў ад нерэзідэнтаў. Для новых кліентаў навацыя ўжо запрацавала, а для «старых» — з кастрычніка, піша «Зеркало».
«Камісійнае ўзнагароджанне за прыём праз касу банка наяўных расійскіх рублёў для залічэння на рахунак фізічнай асобы — нерэзідэнта (за выключэннем зарплатнага рахунку) устаноўлена ў памеры 15% ад сумы, залічанай на рахунак кліента», — паведаміла фінансавая ўстанова.
Для новых кліентаў навацыя ўведзена з 17 верасня, а для тых, хто раней за гэтую дату адкрыў рахунак, — з 20 кастрычніка.
Нагадаем, што з 14 ліпеня бягучага года гэта камісія складае 5%.
Таксама многія банкі ўвялі камісію за залічэнне на рахункі наяўных расійскіх рублёў. Збор складае ад 2 да 20% у залежнасці ад фінансавай установы. Пры гэтым некаторыя банкі ўвялі камісію толькі для нерэзідэнтаў Беларусі.