BE RU EN

СБУ паразіла шэсць расійскіх самалётаў і верталётаў у Растове

  • 17.09.2026, 11:23

Зяленскі раскрыў вынікі начнога ўдару па ваенным аэрадроме.

Мінулой ноччу Служба бяспекі Украіны нанесла магутныя ўдары па ваенным аэрадроме у Растове.

Пра гэта заявіў прэзідэнт Уладзімір Зяленскі у Telegram.

Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, СБУ змагла паспяхова паразіць адразу тры расійскія самалёты, а таксама тры верталёты.

«Служба бяспекі дакладна адпрацавала па ваенным аэрадроме ў Растове — пацверджана паражэнне самалёта Ан-12, двух Ан-26 і яшчэ трох верталётаў», — удакладніў ён.

Больш за тое, мінулай ноччу ў межах сумеснай аперацыі СБУ, СБС, ГУР і СВР былі нанесены новыя ўдары па Яраслаўскім НПЗ.

На гэтым фоне Зяленскі абвясціў пра добрыя вынікі і ў Чорным моры, аднак ніякіх падрабязнасцяў пакуль не раскрыў.

«Дзякую нашым воінам, якія штодня робяць вайну адчувальнай для Расіі... Штодня адказваем на агрэсію. Расія павінна выбраць мір», — падсумаваў Зяленскі.

Апошнія навіны