BE RU EN

Беларускія ВНУ масава закупляюць нары

  • 17.09.2026, 13:59

Заяўкі з'явіліся адразу ў некалькіх гарадах.

Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны закупляе нары, заўважыў «Флагшток». І гэта не адзіная ВНУ, якая апошнім часам вырашыла паклапаціцца пра набыццё двухузроўневых спальных месцаў. Расказваем, навошта ўніверсітэтам (і не толькі) патрэбныя нары.

У жніўні-верасні на пляцоўцы goszakupki.by з'явіліся заяўкі на закупку нар або двух'ярусных металічных ложкаў ад трох ВНУ - з Магілёва, Гродна і Гомеля.

Так, Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.А. Куляшова хоча набыць 20 нар (за максімум 7224 рублёў), як і Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы (там на гэтыя мэты выдзелілі 5300 рублёў), а Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны плануе набыць сем нар з граничным коштам у 6 048 рублёў.

У гродзенскай і гомельскай заяўках размешчаныя і выявы прыкладаў прадукцыі, што закупляецца.

Як можна даведацца з дакументаў, прызначэнне нар - «аснашчэнне памяшканняў аб'ектаў грамадзянскай абароны (сховішчаў, укрыццяў) для арганізацыі месцаў адпачынку і размяшчэння людзей».

Апошнія навіны