Пашынян зрабіў рэзкую заяву пра расійскую ваенную базу
- 17.09.2026, 16:31
У Ерэване гатовыя абмяркоўваць вывад расійскіх войскаў.
Адносіны паміж Ерэванам і Масквой працягваюць пагаршацца. Ужо на самым высокім узроўні абмяркоўваецца вывад з Арменіі расійскіх войскаў.
Адпаведную заяву зрабіў прэм’ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян 17 верасня, перадае Dialog.UA.
Ён адзначыў, што менавіта Расія загаварыла пра ліквідацыю расійскай ваеннай базы ў Гюмры. І, паводле слоў Пашыняна, ён з гэтай нагоды «плакаць і галасіць» не будзе. Прэм’ер выразна даў зразумець, што больш не лічыць РФ і яе войскі фактарам сілы і стрымлівання.
«Я кажу: 102-я ваенная база (Узброеныя сілы РФ — рэд.) і вераснёўскія падзеі 2022 года гэта паказалі, для бяспекі Арменіі не маюць жыццёва важнага значэння… Калі яны вырашаць вывесці — мы не будзем пярэчыць. І я наўпрост кажу: бяспецы Арменіі прысутнасць 102-й ваеннай базы нічога не дадае, і мы гэта ўбачылі падчас вераснёўскіх падзей 2022 года. Нам гэтая база не патрэбная!» — сказаў Пашынян.
Заўважым, што ў 2024 годзе Арменія пачала маштабнае выдварэнне з краіны расійскіх памежнікаў, якія там знаходзіліся з 1992-га. Уплыў Масквы на краіну імкліва слабея.