BE RU EN

На заходняй мяжы Беларусі разгортваюць блокпасты

  • 17.09.2026, 17:19

Беларускія вайскоўцы адпрацоўваюць дзеянні супраць дыверсійных груп.

«Задачы па прыкрыцці дзяржаўнай мяжы Беларусі» адпрацоўвае «падраздзяленне адной з механізаваных брыгад» у межах камандна-штабных вучэнняў з войскамі Заходняга аператыўнага камандавання (ЗАК), паведаміла 17 верасня Мінабароны.

«Вайскоўцы абсталёўваюць і нясуць службу на блокпастах, вядуць барацьбу з жывой сілай і тэхнікай умоўнага праціўніка, аператыўна рэагуюць на ўводныя, што паступаюць», — гаворыцца ў рэлізе.

На месцы знаходзіцца начальнік Генеральнага штаба Узброеных Сіл — першы намеснік міністра абароны Павел Мураўейка.

Паводле яго слоў, байцы займаліся «падрыхтоўкай да вядзення агню для знішчэння незаконных узброеных фармаванняў і дыверсійна-выведвальных груп».

Апошнія навіны