Лукашэнка прызначыў новага кіраўніка міліцыі Віцебшчыны
- 17.09.2026, 21:04
Былога кіраўніка Максіма Суботу звольнілі са службы па ўзросце.
Палкоўнік міліцыі Аляксандр Купчэня прызначаны начальнікам упраўлення ўнутраных спраў Віцебскага аблвыканкама. Адпаведны ўказ 17 верасня падпісаў Аляксандр Лукашэнка.
Былага кіраўніка міліцыі Віцебскай вобласці Максіма Суботу 14 верасня звольнілі са службы па ўзросце з правам нашэння ўстаноўленай форменнай вопраткі і знакаў адрознення.
Аляксандр Лукашэнка 17 верасня таксама падпісаў указ аб прызначэнні Сяргея Лапановіча першым намеснікам міністра па надзвычайных сітуацыях.